https://www.youtube.com/watch?v=mCxZj4DB_Sw
Адзін дзень з жыцця Сапегаў. Гальшанскі замак.
Было так ці не - хто ж ведае. Але ж цалкам магло быць. Славуты князь Павел Стэфан Сапега запрасіў суседзяў у сваю цудоўную рэзідэнцыю. Сярод запрошаных быў будучы маршалок Слонімскі Юрый Трызна. Магчыма як раз у гэты дзень і пачаўся раман паміж Юрыем і сястрой князя Рэгінай. Сустракаў гасцей і стрыечны брат князя Станіслаў Томаш Сапега. Малады ды ўдалы, ён ня мог не пахваліцца майстэрствам валодання шабляй перад прыгожымі паненкамі. Шляхта прыемна бавіла час, атрымліваючы асалоду ад гасціннасці Сапегаў.
Так віравала жыццё ў Гальшанскім замку падчас яго росквіту.